ПО ДОРОГЕ К ПУСКУ, или ...ЗДЕСЬ БУДЕТ ЗАВОД-САД

   Говорят, что историю создают смелые, а сохраняют — неравнодушные... Когда первый главный редактор газеты «Металлург» Виктор Кухаренко предложил нам подборку районной и республиканских газет 1980-х, в которых писалось о БМЗ, первой реакцией было: что там может быть для нас нового? И только углубившись в ту эпоху, с ее особой атмосферой и ракурсом подачи событий, понимаешь, насколько это ценно. Обращаясь к нынешнему поколению, можно смело сказать: такого вы еще не читали! Итак, как и обещали, мы открываем новую рубрику, посвященную истории нашего завода, — «Большая пресса о БМЗ».

«ДЛЯ ЧАГО ПАТРЭБНЫ ПЕРАРОБЧЫ ЗАВОД»

   Не сразу и догадаешься, что в заметке под этим заголовком речь о БМЗ, не правда ли? Между тем, в номере «Камунiста» (так в ту пору именовалась жлобинская районка) от 21 мая 1981 года читаем: «У Беларускай ССР «...пабудаваць пераробчы металургiчны завод» (з Асноўных напрамкаў эканамiчнага i сацыяльнага развiцця СССР).

   Што стаiць за гэтым радком, упiсаным у грандыёзную праграму росту краiны XXVI з’ездам партыi? На гэта пытанне карэспандэнт БЕЛТА папрасiў адказаць начальнiка аддзела планавання i каардынацыi мiжгалiновых вытворчасцей Дзяржплана БССР У.М. Кулагiна.

   — Неабходнасць будаўнiцтва такога прадпрыемства, — расказвае Уладзiмiр Мiкалаевiч, — вынiкае з патрабавання партыi аб тым, што эканомiка павiнна быць эканомнай. У гады папярэднiх пяцiгодак бурна развiвалася iндустрыя рэспублiкi, асаблiва такая яе галiна, як машынабудаванне. Яна мае патрэбу ў вялiкай колькасцi металу, але пры перапрацоўцы частка яго iдзе ў стружку, у адходы.

   Паводле падлiкаў, толькi ў нашай  рэспублiцы ў 1985 годзе лом чорных металаў складзе два  мiльёны тон. Толькi пятая яго частка можа быць перапрацавана лiцейнымi вытворчасцямi машынабудаўнiчных заводаў. Астатняе трэба вывозiць.

   Пераробчы завод у Жлобiне дапаможа комплексна вырашыць рад праблем. Ён дасць магчымасць значна скарацiць велiзарныя транспартныя затраты на сустрэчныя перавозкi, аператыўна забяспечваць пракатам прадпрыемствы Беларусi. Будзе выпускацца метал такога профiлю i ў такой колькасцi, як гэта патрабуецца рэспублiцы. У прыватнасцi, поўнасцю намечана забяспечыць патрэбы будаўнiчай iндустрыi.

   Наяўнасць пераробчых заводаў (а iх за гады пяцiгодкi ў краiне будзе пабудавана тры) здыме ў нейкай ступенi вастрыню транспартнай i забеспячэнцкай праблемы.

   В интервью будущий металлургический завод представлен как уникальное, оснащенное самым современным оборудованием производство с высокой степенью автоматизации и немногочисленным коллективом.

   — Што будзе ўяўляць сабой новае прадпрыемства?

   — Яго мяркуецца аснасцiць самым дасканалым тэхналагiчным абсталяваннем. Магутнасць — паўмiльёна тон пракату ў год. У параўнаннi з сучасным гiгантам чорнай металургii ён невялiкi: тут будзе занята каля трох тысяч чалавек. Але навейшае прагрэсiўнае абсталяванне, якое забяспечвае поўную механiзацыю i аўтаматызацыю вытворчасцi — выпрацоўка на аднаго працуючага, паводле разлiкаў спецыялiстаў, складзе звыш 25 тысяч рублёў у год. Затраты на будаўнiцтва хутка акупяцца.

   У 1984 годзе, калi завод дасць першую прадукцыю, у рэспублiцы практычна народзiцца новая галiна прамысловасцi — чорная металургiя. Ён узводзiцца з перспектывай на расшырэнне. Сыравiна сюды пойдзе не толькi з Беларусi, але i з усяго Паўночна-Заходняга эканамiчнага рэгiёна — прыбалтыйскiх рэспублiк, блiжэйшых абласцей.

   <...> Паўстае пытанне i аб комплекснай забудове горада, стварэннi прамысловага вузла, пракладцы камунiкацый, пад’язных дарог, пуцеправодаў, трас цепла- i электразабеспячэння. Гарсавет выдзелiў для будаўнiкоў i металургаў на беразе Дняпра цэлы мiкрараён. Тут узвядуць жылы масiў, гандлёвы цэнтр, клуб, бальнiцу, палiклiнiку, дзiцячыя сады, школу. Закладзены два iнтэрнаты.

   У мэтах забеспячэння ўсiх работ неабходнымi матэрыяламi прадугледжана расшырэнне магутнасцей на Гомельскiм домабудаўнiчым камбiнаце. Над будоўляй бярэ шэфства камсамол Беларусi.

   Ужо ў гэтым годзе будуць закладзены фундаменты заводскiх карпусоў».

   А вот как описывает районка непосредственный ход работ на строительстве Белорусского металлургического завода в июне 1982-го. Небольшая заметка посвящена экскаваторщику Юрию Николаевичу Ушкову. К слову, специалисту с почти 30-летним на тот момент стажем, на профессиональном счету которого множество строительных объектов разной степени важности. Как следует из газетного материала, на возведении БМЗ Юрий Николаевич и его коллеги трудились ударно, с перевыполнением суточного плана.

«РАБОТА СПОРЫЦЦА»

   <...> На будаўнiцтве Беларускага металургiчнага завода ў г. Жлобiне на стагектарнай плошчы неабходна перамясцiць сотнi тысяч кубаметраў грунту, зрабiць насып для будучай дарогi праз чыгуначныя пуцi памiж вёскай Саланое i станцыяй Жлобiн — Падольскi. Ад 1.200 да 1.500 кубаметраў грунту ў дзень загружаюць у самазвалы Юрый Мiкалаевiч i яго вучань — напарнiк Мiкалай Усцiменка. I гэта пры зменнай норме на экскаватаршчыка 480 кубаметраў!

   Адзiн за другiм з цяжкiмi ношамi ад экскаватара Ю.М. Ушкова адыходзяць магутныя самазвалы. Стараюцца i вадзiцелi. Па паўтары нормы ў змену на перавозцы грунту выконваюць Сяргей Гаўрыленка, Сяргей Фядулкiн з аўтакалоны № 2425.

   Напружаная работа кiпiць i на iншых участках будаўнiчай вытворчасцi. Невялiкая брыгада Уладзiмiра Зянькова з упраўлення № 223 па ўдарнаму папрацавала на пракладцы цепласеткi да завода i выканала план датэрмiнова. Вызначылася i брыгада цесляроў з будаўнiчага ўпраўлення № 162, якую ўзначальвае Мiкалай Мельнiкаў. Паўтарамесячнае заданне рабочыя перакрылi на 46 працэнтаў.

   Вялiкi аб’ём работ выконвае Бабруйскае будаўнiчае ўпраўленне № 176. Рабочыя вядуць на завод трубапровады пiтной i тэхнiчнай вады. Брыгады Д.I. Гарбачова i В.П. Чайкi ўклалi па паўтара кiламетра труб на два тыднi раней тэрмiну. Важкi ўклад у агульны поспех уносяць экскаватаршчыкi В.М. Фiнько, А.М. Нiкiтка, газаэлектразваршчык А.М. Лабанаў, слесар-трубаўкладчык М.А. Данiлiн».

   Впрочем, не все так гладко, как хотелось бы, не обходится и без проблем, — во всеуслышанье сообщает журналист: «Аднак, ёсць у рабочых гэтых брыгад абгрунтаваныя прэтэнзii  i да пастаўшчыкоў напорных жалезабетонных труб — упраўлення вытворча-тэхнiчнай камплектацыi трэста № 40. Парушэнне правiлаў пагрузкi, транспарцiроўкi i выгрузкi з боку УВТК прыводзiць да таго, што нямала каштоўных труб i iншых будматэрыялаў б’ецца, i iх даводзiцца выкiдваць».

ОТ  РЕДАКЦИИ 

   Конечно, наибольшее количество заметок, статей и репортажей с места события, посвященных нашему заводу, датируется 1984-м. В тот знаменательный для БМЗ год о нем много писала и местная, и республиканская пресса. Тогда это было горячей новостью, теперь — бесценная история, которую собирает «Металлург». Приглашаем в следующих номерах заводской газеты в нашу «машину времени», которая унесет нас на более чем 36 лет назад... 

   Газеты читала Инна ЯСИНСКАЯ.