Версия для слабовидящих

Смачна есці! або Запрашаем за стол

Тамуна РАШОЕВА падчас дэгустацыі нацыянальных страў

— Наліснікі, тонкія блінчыкі на малацэ, называлі яшчэ і каравайцамі, — распавядае Тамуна Рашоева. Па словах навуковага супрацоўніка Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея, іх часта можна было сустрэць у мінулым на стале жлабінчан. Тамуна некалькіх гадоў займаецца вывучэннем асаблівасцей таго, што елі і пілі нашы продкі.


Кулінарныя традыцыі Жлобіншчыны, як і Беларусі цалкам, фарміраваліся пад уплывам актыўнага земляробства, а таксама суседніх краін і перасяленцаў. Варта адзначыць, што кухня шляхецкая і сялянская адрознівалася.

Жыхары вёсак ужывалі простую, але смачную, сытную і заўсёды свежую ежу. Кашы з разнастайных круп, малочныя стравы, бліны, тушаная і квашаная капуста часта былі на стале беларусаў. Пры гэтым каша была не проста сытнай стравай, а яшчэ і своеасаблівым сімвалам моцы і фізічнай сілы. У панскіх дамах акрамя круп у яе клалі яшчэ сухую садавіну, сметанковае масла, мёд.


Мяса сутракалася на стале нашых землякоў толькі на свята. У буднія дні яго замяняла сала, якое салілі разам са шкурачкай і выкарыстоўвалі пры прыгатаванні разнастайных гарачых страў, напрыклад, верашчакі ці мачанкі. Замест мяса елі таксама рыбу і грыбы. Апошнія ў тыя часы не марынавалі, а сушылі. У якаскі дэсерта ўжывалі кісялі і здобныя пірагі. У кожнай гаспадыні быў свой рэцэпт. Сярод напояў былі вядомы збітні, квас.


— Адна са старажылаў нашага раёна ўспамінала, што елі ў яе сям’і два разы на дзень, — расказвае Тамуна. — Аднак у кожнай сям’і была свая завядзёнка. Калі хата была прасторнай, то елі супольна, разам. У адваротным выпадку першым падсілкавацца сядаў гаспадар дому і ўсе дарослыя мужчыны. Яно і зразумела, ім потым працаваць у полі, а там патрэбна шанаваць кожную вольную хвілінку. Пасля мужчын за стол сядала гаспадыня з дзецьмі. Сем’і тады былі вялікімі — магло і па 15 дзяцей расці ў хаце.


Больш разнастайнай, а часам і экзатычнай была ежа ў паноў і шляхты. Елі яны чатыры разы на дзень. Спачатку — сытны сняданак, потым не менш каларыйны абед, падвячорак і вячэра. Панская кухня ХІХ стагоддзя адрознівалася разнастайнасцю гарачых і халодных закусак — салатаў з аграродніны, рыбы, мяса. Шырокім быў асартымент першых страў: крупнікі, супы, расольнікі, боршч, капуста, жур з ветчынай (гэта заквашаная на працягу двух дзён жытняя мука з вадой).


Пасля першых страў гаспадары маглі пачаставацца адбіўнымі катлетамі, бігосам (з квашанай або свежай капусты, тушанай з мясам), флякамі (з рубцоў), клёцкамі, сумессю з агародніны. Сярод мучных вырабаў акрамя пірагоў і бліноў на панскіх сталах можна было ўбачыць кулябяку і лазанку.


У звычайны дзень на панскім стале былі простыя стравы з мяса, агародніны, круп і бульбы. А вось калі прыязджалі госці або надыходзіла свята, меню станавілась больш разнастайным. Часам госці маглі пакаштаваць і зусім экзатычныя стравы і напоі, якія траплялі ў краіну з-за мяжы. Часта на такім святочным стале можна было ўбачыць і дзічыну. Усе стравы ў такія дні кухары спецыяльна ўпрыгожвалі.


— Кулінарныя традыцыі Жлобіншчыны падобныя на агульнарэспубліканскія. Многія з тых страў, якія гатавалі нашы продкі, і сёння можна пакаштаваць. Яблыкі, запечаныя ў печы, кісялі, морсы, калдуны, дранікі, мачанку, наліснікі, бульбяную бабку гатуе кожная гаспадыня. І гэта нашы самыя моцныя традыцыі, — падагульвае Тамуна Рашоева.

Выказваем удзячнасць за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу навуковаму супрацоўніку Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамуне РАШОЕВАЙ.

Like
Neutral
Haha
Wow
Sad
Angry

Похожее

Только «валерьянка»?

За 32 копейки — штраф 135 рублей и выговор. Так математически можно описать попытку мелкого хищения на заводе. Цифры напоминают скорее анекдот, однако факт остается фактом. Заводчанин выносил в сумке принадлежащие предприятию металлические изделия общим весом 1,5 кг. На контрольно-пропускном пункте его задержал сотрудник Жлобинского отдела Департамента охраны. 20 металлических пластин, 3 болта, 3 гайки […]

Лето на старте: Пляжи Жлобинщины готовы к приему гостей, а милиция напоминает о правилах безопасности

В Жлобинском районе продолжается купальный сезон. Для многих жителей города и района отдых у воды — лучший способ провести выходные. Однако, чтобы долгожданный отпуск не обернулся трагедией или штрафом, важно помнить: безопасность начинается с дисциплины. Где можно купаться? В этом году на территории Жлобинского района определены официальные зоны отдыха, где дно проверено водолазами, а береговая […]