Дзень веснавы

Як выйдзеш за парог, чакай сустрэч

Так мала мы залежым ад надвор,я.

Наогул pухацца — цудоўная усё ж рэч,

А асаблiва, калi шлях твой зорны.

А ён такi, бо iншага няма,

Паводзiны палохаюць магчымасць.

Адносiны будуеш сам альбо сама,

Глядзiм на свет вялiкiмi вачыма.

Ты спеў пачуў i што стала ўнутры?

Для абыякавасцi не знайшлося месца.

Цяпер па-добраму з другiмi гавары,

Бо людзi ўсе з аднолькавага цеста.

Знайшоу ты за парогам што шукаў,

Утаймаваў жаданнi, сцiшыў думкi.

Прамень звычайны дзень намаляваў,

Чуваць размовы, крок няспешны, гулкi.

Вясна прыходзiць у душу, нас кранае.

Змены усе значныя у людзях i вакол.

Як з густам яна дрэвы прыбiрае.

I ззяе шкло усiх вымытых вакон.


Валентина Лукьянчик

Like
Neutral
Haha
Wow
Sad
Angry