Версия для слабовидящих

Зрабіць яе маглі толькі дзяўчынкі або жанчыны

Лялькі-абярэгі вядомы яшчэ з паганскіх часоў. Паводле ўяўленняў старажытных славянаў яны ахоўвалі людзей ад злых сілаў, ад дурного вока ці слова. На кожны выпадак — свая лялька, якую захоўвалі дома. А вось зрабіць такі абярэг маглі толькі дзяўчынкі альбо жанчыны.


— Лялькі не сшывалі, а звязвалі. Тканіну для яе ні ў якім разе не адразалі нажніцамі, а адрывалі. Неабходны шматок скручвалі, перавязвалі ніткамі, — расказвае музейны наглядчык Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея Ларыса Бадах. — Першую ляльку дзяўчынка рабіла ў чатыры гады, і яна як абярэг заставалася ў сям’і.


З цягам часу лялькі сталі звыклым атрыбутам жыцця беларусаў. Сёння яны страцілі свае сакральны сэнс і магічную сілу. Мы ўспрымаем іх як цацку, забаўку для дзяцей. Разам з тым паступова духоўныя традыцыі адраджаюцца. Гэтаму спрыяюць і супрацоўнікі раённага музея.


— Натхніла нас на выраб лялек наш дырэктар — Ніна Захараўна Шрэйтэр. Мы зацікавіліся гэтай справай, — гаворыць Ларыса Бадах. — Для вырабу выкарыстоўваем і ніткі, і тканіну. Часам праводзім і майстар-класы па вырабе такіх абярэгаў.


Супрацоўніца падводзіць мяне да выстаўкі лялек, размешчанай у музеі.
— Вось гэта лялька з доўгай касой — лялька шчасця. Славяне верылі, што валасы забіраюць негатыўную энергію, усе беды і няшчасці. Менавіта таму ў гэтай лялькі такая доўгая каса, — распавядае Ларыса Бадах.


Такую ляльку ставілі каля ўвахода ў дом, каб яна аберагала сям’ю. Праз некаторы час валасы састрыгалі, а яе саму спальвалі. На месца старога абярэга ставілі новы. І ўсё пачыналася зноўку.
Лялька-матуля спрыяла надыходу цяжарнасці і ахоўвала жанчыну да самых родаў. Яе размяшчалі звычайна ў галаве цяжарнай. А пасля родаў гэта лялька аберагала ўжо і немаўля. Лёгкім родам спрыяла і лялька-кувадка. Іх развешвалі па ўсёй хаце, каб сабраць нячысцікаў, якія зляталіся ў гэты час да жанчыны. Пасля нараджэння дзіцяці гэтыя лялькі збіралі і спальвалі.

— А гэта лялька «Дзень-ноч», — працягвае аповед Ларыса Бадах. — Два анёлы звязаны разам чырвонай стужкай. Белы ахоўваў чалавека і яго дом днём, а чорны, адпаведна, аберагаў гаспадара і яго сям’ю ноччу.


Ёсць на імправізаванай выстаўцы і лялька «Дамавёнак», і лялька «Совушка» — сімвал мудрасці, і лялька-траўніца «Кубышка». Апошняя выконвала ачышчальную ролю. Ляльку-забаўляльку «Зайчык на пальчык» рабілі дзецям, каб тыя забаўляліся, пакуль мамы былі занятыя. Для дзіцяці такая лялька была не толькі цацкай, а і суразмоўцам.


— А вось гэту ляльку часта дарылі на вяселлі маладым як сімвал адзінства і доўгага сямейнага жыцця, — дэманструе Ларыса Бадах. — Вось глядзіце, у лялькі, зробленай з нітак, тры рукі. Такім чынам, гэта пара непадзельная.


Ад хваробы нашых продкаў засцерагала лялька-званочак. Яна нездарма мае такую назву, бо нагадвае царкоўны звон, які аберагаў людзей. Невыпадковым з’яўляецца і ўбранне лялькі. Тры спадніцы сімвалізуюць шчасце чалавека: калі целу добра, душы радасна, дух спакойны, то і чалавек шчаслівы.


— Рабіць лялькі маглі не толькі з тканіны, але і з нітак, гліны. Яднала ўсіх іх тое, што яны не мелі твару. Гэта адметнасць абярэгаў. Лялька, якая мае твар, падобная да чалавека і безабаронная перад нячыстай сілай, — тлумачыць Ларыса Бадах.


Верыць ці не ў магічныя здольнасці лялек — справа асабістая. Адно бяспрэчна: гэта адна з нашых духоўных каштоўнасцей. Вельмі добра, што нематэрыяльная спадчына нашага народа актуалізуецца. А народныя традыцыі знаходзяць сваіх паслядоўнікаў.

Фотаздымак Таццяны МЕЛЬНІКАВАЙ

Like
Neutral
Haha
Wow
Sad
Angry

Похожее

Есть победа!

 «По вагонам». Композиция под таким названием не оставила равнодушными ни зрителей, ни жюри Накануне металлурги завоевали I место в отраслевом конкурсе патриотической песни военных лет «Я, Мы – помним!» среди предприятий Министерства промышленности. В конкурсе приняли участие 17 команд. — Это было настолько талантливо и профессионально! Я понимал, что ваше выступление претендует на первое место! […]

Ольга Миненкова (СтПЦ-2): Ажурная шаль

Нас крепко связали железные нити Сплели неразрывно в ажурную шаль. И металлург, и врач, и строитель Не раз созерцали , как плавиться сталь. Как льётся она раскалённой  рекою, Как стынет потом… словно лёд , холодна. И как же похожа на  суть металлурга- Горячее  сердце,                    могучая и  […]