Валянціна Лук’янчык (ветэран працы БМЗ): Грушка

Зноў на блакiце неба квецень дрэў,
Хацелася б такую вось сукенку!
Пянек чарнее, нават закарэў,
А груша так нагадвае паненку.
Iмгненне, момант …скарыстаем яго мы,
Каб фарбы веснавыя не размыла.
Няма даўно ўжo снежнае зiмы,
I груша ў вачах маiх застыла.
Час для яе адведзены цяпер,
Нажаль заўседы ён такi кароткi.
Бяжыць, як асцярожны дзiкi звер,
Не паспяваем нават ставiць кропкi.
Вакол прыгожа, быццам гэта свята.
Карункi, шалiкi i пахi адусюль.
Мы, шчырыя, прыродаю багаты,
Цанiць прывыклi яе разам усю.
Нам грушка прывiтанне пасылае,
Сокi жыццeвыя ў квецень перайшлi.
Дзяучынку, год трынаццаць, нагадае,
Адрэзак гэты мы даўно прайшлi.